Выпуск падрыхтаваны і выйшаў у эфір 26 траўня – у дзень фіналу Лігі Чэмпіенаў у Кіеве. У гэты дзень па дадзеных Дзяржаўнай Памежнай службы Украіны ў Кіеў з’ехалася як мінімум 18 тысяч фанатаў і глядечоў з розных краін, амбасадарка Брытаніі у Украіне асабіста сустракала фанатаў Ліверпуля ў аэрапарту Барыспаля, па усім Кіеве былі чуваць сьпевы, музыка і сьцягі. У гэты дзень Грамадская Хваля расьпавядае аб беларускіх футбольных фанатах, іх сацыяльнай і палітычнай актыўнасьці і адносінах беларускіх і украінскіх фанатаў.
Яўгенія Андрэюк: Якія беларускія футбольныя клубы маюць значную колькасьць фанатаў?
Аляксей: Не будзе нечаканасьцю, што большасьць заўзятараў маюць футбольныя клубы, якія знаходзяцца ў абласных гарадах, гэта: мінскае і берасьцейскае Дынама, Дняпро з Магілева і Гомель.
Яўгенія Андрэюк: Насколько популярным является футбол в Беларуси и является ли футбол объединяющим фактором в Беларуси?
Аляксандр: Я, как давний болельщик, хожу на футбол при любых обстоятельствах. Но сейчас в Беларуси очень много факторов из-за которых люди, которые не были никогда на футболе, туда не пойдут. Это и качество стадионов, и отношение правоохранительных органов, и организация точек питания и многое другое. Что касается фанатов, они всегда были, есть, и будут. Они всегда ходят на матчи, стараются ездить на выезды.
Яўгенія Андрэюк: Наколькі сацыяльна і палітычна актыўны беларускія футбольныя заўзятары?
Аляксей: У палітычным полі я не вазьмуся сказаць. Мая суб’ектыўная кропка гледжання, што фанаты не лезуць туды, бо ім гэта нецікава. Што датычыцца сацыяльнага кантэксту – то гэта лакальныя ініцыатывы. У розных групоўках есьць разнастайныя традыцыі – напрыклад на Радство і Новы Год зьбіраць падарункі дзеля дзяцей у дзіцячыя дамы, і ў гэтым прымае ўдзел дастатковая колькасьць людзей у вялікіх гарадах і мястэчках Беларусі. Гэта ўзялі за правіла, і адбываецца даволі рэгулярна. Таксама калі хтосьці з фанатаў трапляе ў нейкія непрыемнасьці ці за краты, ўсе сябры і паплечнікі нясуць нейкую адказнасьць і разьдзяляюць гэтыя ўдары жыцьця. Ці калі хтосьці зыходзць у “лепшы сьвет”, то фанаты не пакідаюць сем’і без падтрымкі
Яўгенія Андрэюк: Якія адносіны паміж беларускімі і украінскімі футбольнымі фанатамі?
Аляксандр: Сказать, что есть взаимоотношения, это вообще ничего не сказать. Потому что последние годы, начиная где-то с 2013, особенно после матча Беларусб-Украина в 2014 в Борисове мы называем друг друга братьями. Тогда же родился и этот лозунг “Разам и назаўжды”. Взаимоотношения очень хорошие. Мы приезжаем в Украину, нас встречают как родных людей, мы так же стараемся сделать у нас. Но в силу обстоятельств это не всегда получается.
Яўгенія Андрэюк: Ці паўплывала вайсковая агрэсія Расеі супраць Украіны на адносіны паміж беларускімі і ўкраінскімі фанатамі і як?
Аляксей: Падзеі 2014 сталі прыкладам не толькі дзеля фанатаў, але і для беларускага народа, што і як трэба рабіць, змагаючыся за сваю сьветлую будучыю і за свае жыцьце. Україна – краіна-суседка і немагчыма зачыняць вочы і нічога не бачыць. Усе бачылі, адкуль сыходзіць пагроза і хто гэта пачаў, а таксама, як арганізаваліся і далі рашучы адпор украінцы, у тым ліку і украінскія футбольныя фанаты. Мы не засталіся у баку, і калі пачалася вайна на ўсходзе Украіны, беларускія фанаты зьбіралі грошы дзеля патрымкі украінская арміі і беларускіх дабраахвотнікаў. Сярод якіх былі і футбольныя фанаты.
Яўгенія Андрэюк: Якія адносіны футбольных фанатаў з афіцыйнымі беларускімі ўладамі?
Аляксей: Як толькі пачаліся падзеі ва Украіне, некаторыя беларускія фанаты пачалі адкрыта дэманстраваць сваю падтрымку, і выкладалі фота са сьцягамі і банерамі ў падтрымку. Пасьля гэтага беларускія улады хутка вылічвалі людзей, якія былі на гэтых здымках, праводзілі ператрусы і арышты. Так, на адзіным з такіх здымкаў было 23 фаната барысаўскага БАТЕ, і ўсе яны адсідзелі адміністратыўныя арышты за тое, што сфатаграфаваліся з банерамі ў патрымку Украіны
Яўгенія Андрэюк: Ці было пасьля таксама крымінальнае параследваньне футбольных фанатаў?
Аляксей: Самая гучная справа апошніх гадоў – арышт Віталіка Пумы, адзінага з галоўных хлопцаў у руху Дынама Менск. Яго арыштавалі па неўласьцівым дзеля футбольных фанатаў, але папулярным для пераследу неўгодных уладзе, крымінальным артыкуле – распаўсюд парнаграфіі. За тое, што Віталій перапосьціў рекламных ролік презерватываў, які быў прызерам Канскага фестывалю. Ролік быў і застаецца ў адкрытым доступе на Ютубе. За гэта яго асудзілі на 2,5 гады турмы. Улады таксама пыталіся далучыць яшчэ артыкул за разпальваньне межэтнічнай варожасьці. Па гэтым абвінавачваньні не было ніякіх падрабязнасьцей. На той час, калі я не памыляюся, Генеральным дыректарам клуба быў Алім Селімаў, лезгін па нацыянальнасьці, які выступаў на судзе ў падтрымку Віталія. Гэта шмат пра што кажа наконт саміх абвінавачнаньняў і іх сфабрыкаванасьці.