Калі Україна ставіць мэту падтрымліваць мір і стабільнасьць, і каб Беларусь не ўдарыла ў спіну, то размаўляць з Лукашэнка – недастаткова, - Віталь Рымашэўскі

У гасьцях Грамадскай Хвалі Віталь Рымашэўскі, беларускі апазіцыйны палітык і грамадскі дзеяч, су-старшыня партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”, былы кандыдат на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 г., былы палітычны в’язень.

Яўгенія Андрэюк: Нядаўна вам зноўку адновілі ў рэгістрацыі вашай палітычная партыі, расьпавядзіце падрабязнасьці, калі ласка.

Віталь Рымашэўскі: Так, нядаўна нам традыцыйна семы раз адмовілі ў рэгістрацыі палітчынай партыі. Часта людзі задаюць нам пытаньне, чаму не рэгіструюць. Адказ вельмі просты: за апошнія 17 год у Беларусі не было зарэгістравана ніводнай палітычнай партыі. Былі выпадкі, калі зарэгістраваныя ў мінулым палітычныя партыі пазбаўляліся рэгістрацыі. І таксама есьць праблемы з рэгістрацыяй грамадскіх арганізацый. Так, да прыкладу, Праваабарончы Цэнтр “Вясна” незарэгістраваны, і таксама безліч разоў яны падавалі на рэгістрацыю. Мы ўжо напаўжартавалі, што будзем падаваць у Кніге рэкордаў Гінеса па колькасьці адмоваў у рэгістрацыі. Мы ўжо набліжаемся да лічбы 40, бо падаваліся і як грамадская арганізацыя.

Яўгенія Андрэюк: Пасьля 2014 у сувязі з Мінскім працэсам, з’явіўся дыялог паміж афіцыйным Кіевам і Менскам. Як Вы да гэтага ставіцеся?

Віталь Рымашэўскі: Тое, што дэкларуюць, я не кажу, тое, што думаюць беларускія ўлады, у сваіх мэтах па супрацы з Укранай, яно мала чым адрозніваецца ад мэтаў беларускіх дэмакратычных сіл. Тут гаворка пра развіцьце двухбаковай супрацы стасункаў паміж дзяржавамі, пра дыферсіфікацыю эканамічных стасункаў, пра развіцьце стасункаў паміж людзьмі. Канешне супраца паміж афіцыйным Кіевам і афіцыйным Менскам неабходная. Але пытаньне, каб гэтае супраца не разбурала каштоўнасны падмурак, каб украінскі ўрад не падтрымліваў дыктатуру ў Беларусі, не замацоўваў яе, не кансэрваваў. І самая вялікая праблема праблема ў тым, што у Украіны няма стратэгіі ў дачыненні да Беларусі. А калі, ў рэшты рэштаў, ты не ведаеш, чаго ты хочаш у стасунках з такім небяспечным і няпростым партэнерам як беларускі ўрад, то цябе будуць выкарыстоўваць у гэтых двухбаковых стасунках. І калі ставіць мэту падтрыманьня міра і стабільнасьці, каб Беларусь не ўдарыла ў спіну, то размаўляць з Лукашэнка – вельмі мала і недастаткова.

Яўгенія Андрэюк: Вяртаючыся да сітуацыі ў Беларусі, хадзілі чуткі пра падрыхтоўку зьменаў у Канстытуцыю афіцыйнымі ўладамі. Ці есьць інфармацыя, што гэта за зьмены і ці адбудуцца яны?

Віталь Рымашэўскі: Так, рэферендум рыхтуецца. Пра гэта казалі некалькі чыноўнікаў з ураду, а яны б без дазволу зверху такога б не зрабілі. І рыхтаваліся хутчэй за ўсе нейкія лагодныя зьмены аўтарытарнага прэзідэнцкага кіраваньня да нейкіх іншых схемаў, напрыклад, калі Прэзідэнт кіруе праз падкантрольную палітычную партыю ці некалькі партый. Рыхтаваліся зьмены, таксама каб легітымізаваць балатаваньне Лукашенка на настцпны адзін ці два тэрміна. Але падзеі ў Арменіі вельмі моцна напужалі беларускі ўрад. І ў апошнім пасланьні да народу, якое рабіў Аляксандр Лукашэнка, у ім прагучала, што ен ніколі не думаў і не размаўляў пра такія зьмены. І пасьля ў Цэнтральный Выбарчай Камісіі прагучала, што рэферэндум можа падрыхтаваць за 30-40 дзен, каб не было залішняй палітызацыі гэтага пытаньня ў грамадстве. Я перакананы, што яны рыхтуюць референдум, але думаю, что яго адклалі да наступнага году

Яўгенія Андрэюк: Вы нядаўна сустракаліся з новай міністэркай працы Беларусі. Можаце расьпавесьці пра гэтую сустрэчу

Віталь Рымашэўскі: У нас есьць прынцып палітычный дзейнасьці рабіць палітыку тут і зараз, не чакаючы нашага прыходу да ўлады. У нас есьць пакет заканапраэктаў, і мы глядзім, што можам зрабіць тут і зараз. У нас есьць досьвед, нават не будучы зарэгістраванай палітычный партыяй, па зьмене заканадаўства. Напрыклад, калі глядзець на праблему алкагалізацыі беларускага грамадства, то важна рабіць штосьці па яе вырашэньні ўжо зараз. У нас было некалькі сустрэчаў з чыноўнікамі, вось апошняя была ў Міністэрстве працы аб неабходнасьці пенсійнай рэформы. Новая міністэрка працы больш камунікабельная, чым мінулыя міністры, але на гэтым яе адрозненьне ад мінулых сканчваецца.

Яўгенія Андрэюк: Тут распаўсюджана меркаваньне, што ў Беларусі добрая сацыяльная сістэма высокія пенсія і сацыяльныя выплаты, ці так гэта?

Віталь Рымашэўскі: Я б не сказаў, што ў Беларусі высокія пенсія. Сярэднія пенсія – сто даляраў ЗША, гэта не высокія пенсіі, наадварот гэта жабрацкія ўмовы. У Беларусі банкруцтва ва ўсіх галінах, таму ўрад шукае новые падыходы. Зараз айці тэналогіі вельмі папулярныя. Усе, чым займалася беларуская дзяржава – збанкрутавала. Усе да чаго дакранулася рука беларускага ўраду, можа акром БеларусьКалію, усе астатнае збанкрутавала. Гэта і лясная гаспадарка, і сельская гаспадарка, што датычыцца калгасаў, вескі выміраюць, гаспадарка неэффектыўная. Гэта датычыцца і буйной прамасловасьці, чые вырабніцтва датуецца з бюджэту. Гэта і велазавод у Менску, і МАЗ, і іншыя буйныя заводы. І нашыя амбасады працюць як тарговыя прадстаўніцтвы, каб прадаваць гэтую вытворчасьць.

Теги: